A+ A A-


NATO разглядае БелАЭС як інструмэнт Расеі ў гібрыднай вайне

Оцените материал
(8 голосов)

БелАЭС нясе пагрозу як для самой Беларусі, так і для суседніх краінаў.


Цэнтар стратэгічных камунікацый NATO, што месьціцца ў Рызе, Латвіі, 10 кастрычніка апублікаваў дасьледаваньне пад назвай «Ядзерная энэргетыка і цяперашняе асяродзьдзе бясьпекі ў эпоху гібрыдных пагроз», паведамляе «Радыё Свабода».

У справаздачы разглядаюцца тры атамныя электрастанцыі, якія так ці інакш функцыянуюць пры дапамозе расейскіх кампаній і падлічваецца магчымая пагроза ад іх дзейнасьці — гэта АЭС Пакш у Вугоршчыне, Хангіківі ў Фінляндыі (дзе таксама рэактар пастаўляўся РосАтамам) і Беларуская АЭС у Астраўцы.

У высновах гаворыцца, што БелАЭС нясе пагрозу як для самой Беларусі, так і для суседніх краінаў. Галоўным чынам нясе пагрозы праз тое, што Расея зможа павялічваць свой уплыў у Беларусі і выкарыстоўваць краіну ў якасьці «проксі-актора» у гібрыднай вайне з краінамі Захаду.

Паколькі ўся АЭС абслугоўваецца і абараняецца расейскім пэрсаналам, у справаздачы мяркуецца, што гэта дае Расеі стратэгічную перавагу ў рэгіёне, якой краіна можа скарыстацца ва ўмовах гібрыднай вайны.

Наступныя пункты дапаўняюць прыведзеную ў справаздачы выснову:

• Трэба павышаная міжнародная інфармаванасьць аб дзейнасьці Беларускай АЭС і назіраньне за ёй такімі арганізацыямі як МАГАТЭ. Таксама могуць быць патрэбны частыя візыты прадстаўнікоў NATO. Неабходна прыкласьці намаганьні для павышэньня адкрытасьці і супрацоўніцтва паміж Беларусьсю, суседнімі краінамі, Эўразьвязам і NATO.

• Адлучэньне ад сеткі BRELL (электрасетка Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Літвы) дазволіла б краінам Балтыі сынхранізавацца з большай (па памерах — РС), больш стабільнай, ідэалягічна і палітычна больш падыходзячай ім электрасеткай. Гэта б зьмякчыла рызыкі, зьвязаныя з залежнасьцю як ад расейскіх АЭС, так і ад паслуг балянсаваньня сеткі.

• Прысутнасьць вайскоўцаў у рэгіёне для аховы БелАЭС нясе патэнцыйную пагрозу. Літва ў выніку стане менш абароненай, чым на сёньняшні момант. Гэты аспэкт павінны ўлічвацца пры плянаваньні як бюджэту абароны самой Літвы, так і NATO наогул.

• Сытуацыя з пабудовай Астравецкай АЭС, калі яе разглядаць праз прызму гібрыднай пагрозы, дае магчымасьць назіраць за тым, як дзеяньне ў адным месцы альбо краіне можа паўплываць і аслабіць зусім іншую краіну. Такім чынам, неабходна праводзіць дадатковыя дасьледаваньні і зьвяртаць увагу на гэты аспэкт.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.