A+ A A-


БДІПЧ АБСЕ: Беларускія ўлады не выканалі важныя рэкамендацыі

Оцените материал
(8 голосов)

Апублікаваная справаздача назіральнай місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ пра парламенцкую кампанію ў Беларусі.


У справаздачы адзначаецца «абмежаваная колькасць арганізаваных мерапрыемстваў», якія праводзяцца ў сувязі з выбарамі, і іх нізкая наведвальнасць, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

«Многія ўдзельнікі выбараў, у тым ліку некаторыя кандыдаты, паведамілі назіральнай місіі БДІПЧ, што праз уцісканае палітычнае асяроддзе, абмежавальныя прававыя рамкі і агульны недахоп рэсурсаў для арганізацыі сустрэчаў і выступаў у СМІ яны разглядаюць перыяд выбараў як адзіную магчымасць звярнуцца да насельніцтва, – гаворыцца ў справаздачы. – Некаторыя зацікаўленыя бакі паведамілі, што ўдзельнічаюць у “выбарах”, каб прасоўваць свае доўгатэрміновыя палітычныя ідэі, а не заклікаць выбарнікаў падтрымаць канкрэтных кандыдатаў».

Назіральнікі БДІПЧ адзначаюць, што Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае свабоду сходаў, асацыяцыі і выказвання меркаванняў, але нарматыўна-прававая база накладвае розныя абмежаванні на гэтыя свабоды.

«З часу папярэдніх "парламенцкіх выбараў" у Выбарчы кодэкс не ўносіліся змены, а нядаўнія папраўкі ў іншыя заканадаўчыя акты ўвялі новыя працэдуры правядзення сходаў і абмежаванні ў дачыненні да сеткавых сродкаў масавай інфармацыі, – гаворыцца ў справаздачы. – Папярэднія рэкамендацыі БДІПЧ, у тым ліку якія адносяцца да незбалансаванага складу выбарчых камісій, абмежаванняў у дачыненні да правоў кандыдатаў і недастатковых гарантыяў празрыстасці працэсаў галасавання і падліку галасоў, застаюцца без увагі».

Як адзначаецца ў справаздачы, прадстаўнікі апазіцыі мала прадстаўленыя ў выбарчых камісіях. «Многія суразмоўцы назіральнай місіі выказалі недавер працы выбарчай адміністрацыі», – падкрэсліваецца ў справаздачы.

У ёй гаворыцца, што з 703 вылучаных кандыдатаў было зарэгістравана 560 (27% жанчынаў).

«У агульнай колькасці 131 патэнцыйнаму кандыдату было адмоўлена ў рэгістрацыі ў асноўным на падставе несапраўдных подпісаў падтрымкі і недакладнасцяў у дэкларацыях пра прыбыткі і маёмасць, – адзначаюць назіральнікі БДІПЧ АБСЕ. – Большасць скаргаў, пададзеных у выбарчыя камісіі і суды, тычылася рэгістрацыі кандыдатаў і складу выбарчых камісій. Хоць большасць з іх былі адхіленыя, у двух выпадках кандыдаты паспяхова абскардзілі пастановы пра адмову ў рэгістрацыі».

«23 кастрычніка старшыня ЦВК заявіла, што гэтая санкцыя можа ўжывацца да заклікаў да “скідання канстытуцыйнага парадку” ці “распальвання нянавісці” ў выступах кандыдатаў і ў сацыяльных сетках, – гаворыцца ў справаздачы. – На стан 4 лістапада ў эфір не былі выпушчаныя выступы як мінімум сямі кандыдатаў».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.