A+ A A-


Зінаіда Бандарэнка далучылася да пратэстаў у Курапатах

Оцените материал
(11 голосов)

Народная артыстка Беларусі і сябра Нацкаму АГП Зінаіда Бандарэнка 16 чэрвеня наведала месца пратэсту супраць адкрыцця рэстарана «Поедем поедим» каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.




У каментары сайту ucpb.org яна адзначыла, што «акцыі павінны быць, таму што людзі мусяць супрацьстаяць таму, што адбываецца ў Курапатах».

«Канешне, шкада, што так мала тых, хто прыходзіць на гэтыя пратэстныя акцыі, бо прыходзіць кожны дзень і ладзіць гэты ланцужок вельмі цяжка, – кажа Зінаіда Бандарэнка. – І ўсё ж акцыі павінны быць, таму што людзі мусяць супрацьстаяць таму, што адбываецца ў Курапатах, а гэта – вялікая знявага і непавага да тых, пра каго мы павінны памятаць. Усё гэтае збудаванне – як напамін пра сталінскія баракі і Гулагі. І я проста не разумею тых людзей, якія (і нават я бачыла) імкнуліся на машынах праехаць, каб там атрымаць нейкую ежу.

Гэтымі акцыямі людзі павінны адстаяць права на тое, каб менавіта на гэтым месцы была не ядальня, не рэстарацыя, а музей памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Гэта адпавядала б таму, што нагадвае гэтае архітэктурнае збудаванне. І канешне, хацелася б падтрымаць людзей, якія стаяць у гэтым ланцужку. Перш-наперш гэта і Вольга Мікалайчык, і Павал Севярынец, і Зміцер Дашкевіч. І я вельмі рада таму, што Аб’яднаная грамадзянская партыя далучылася да гэтай акцыі».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.