A+ A A-


Сяргею Пальчэўскаму, які у час абароны Курапатаў, прыкаваў сябе да МАЗа, далі 10 сутак

Оцените материал
(3 голосов)

Абаронцу Курапатаў Сяргею Пальчэўскаму далі 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

Пра гэта Свабодзе паведаміў сустаршыня БХД Павал Севярынец, які разам з маці Сяргея Пальчэўскага знайшоў ягоныя сьляды ў Першамайскім РУУС.

«Доўга хлусілі, перакідвалі адказнасьць на іншых. Нарэшце прызналі, што Сяргея сёньня ў 14 затрымалі амапаўцы з гарадзкой міліцыі і прывезьлі да іх, у Першамайскі РУУС. А потым у суд, і ўжо далі яму 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пакуль невядома толькі, у якой. Магчыма, за Курапаты, а магчыма, што і за 17 лютага, „Марш недармаедаў“. Дзе Сяргей у дадзены момант — невядома. На Акрэсьціна кажуць, што пакуль не дастаўлены — значыць, або ў „стакане“ сядзіць яшчэ ў судзе, або вязуць», — сказаў Павал Севярынец пра пошукі Сяргея Пальчэўскага.


 

Сяргей Пальчэўскі

 

Зьміцер Дашкевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што, паводле інфармацыі зь Першамайскага РАУСа, Сяргея Пальчэўскага абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

«Невядома толькі, за які дзень», — дадае Зьміцер Дашкевіч.

Зьміцер Дашкевіч назваў такі паварот падзеяў «дзівосным».

«Мы даўно задаваліся пытаньнем, дзе канец лібэралізацыі. Вось сёньня ён яскрава відавочны. Можа, гэтае рашэньне было прынятае некалькі дзён таму. І, хутчэй, некалькі дзён таму, бо такія фільмы, як запушчаныя ўчора на дзяржаўным тэлебачаньні, за пару гадзін здымаюцца. А рашэньне было прынятае і пра тое, каб запусьціць гэтыя фільмы. Верагодна, калі б учора мы ня згортвалі намётавае мястэчка, то і там былі б арышты ці наагул зачыстка. Вось так палююць невядома пакуль што на якую колькасьць людзей. Але бясспрэчна, што гэта помста. І відаць, што пасьля шматлюдных маршаў пратэсту па ўсёй краіне, нашай пасьпяховай абароны Курапатаў, у рэжыму сарвала дах і ўсё ж такі ня вытрывалі слабенькія нэрвы», — сказаў Дашкевіч.


Сяргей Пальчэўскі — сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які браў актыўны ўдзел у акцыі пратэсту пад будоўляй каля мэмарыялу «Курапаты». 24 лютага ён прыкаваў сябе кайданкамі да грузавіка, які вёз на пляцоўку будаўнічыя матэрыялы. У выніку будоўлю спынілі і з таго часу не аднаўлялі, але актывіста, які праляжаў пад аўтамабілем дзьве гадзіны, ледзьве не арыштавалі.

Ён і раней браў удзел у акцыях «Маладога Фронту» — так, увосень 2016 году за ўдзел у зборы подпісаў за прызнаньне бел-чырвона-белага сьцяга гістарычнай каштоўнасьцю ён атрымаў штрафаў на 2730 рублёў. Таксама ён быў сярод тых, хто капаў акопы паблізу ад расейскай мяжы, а ў 2014 годзе, атрымаў 10 сутак турмы за плякат «Аўтапошліна? Пайшлі на...» на акцыі АГП.

 

Радыё Свабода

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.