Logo
 Версия для печати

У. Мароз патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці членаў выбаркама

Оцените материал
(14 голосов)
Уладзімір Мароз Уладзімір Мароз

Праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода, сябра АГП Уладзімір Мароз патрабуе распачаць крымінальную справу па факце яго незаконнага пазбаўлення рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты акруговым выбаркамам.


Рашэнне выбаркама Мароз лічыць неабгрунтаваным і незаконным.

1 лістапада акруговая выбарчая камісія па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе № 4 вынесла рашэнне аб адмене рэгістрацыі Уладзіміра Мароза кандыдатам у дэпутаты, пры гэтым  спасылаючыся на ўлёткі «з заклікам да змены ўлады», у вырабе і распаўсюдзе якіх абвінаваціла кандыдата.  

Уладзімір Мароз лічыць усё гэта спланаванай правакацыяй і просіць райаддзел міліцыі вызначыць асобаў, якія вырабілі і распаўсюдзілі дадзеныя фальшывыя агітацыйныя матэрыялы, распачаць справу па артыкуле 191 КК і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці членаў акруговай выбарчай камісіі, а таксама тых, хто мае дачыненне да падрыхтоўкі і правядзення правакацыі – распаўсюджання фальшывых улётак.