A+ A A-


Судаленка патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

Оцените материал
(1 Голосовать)

1 снежня праваабаронца, выканаўчы дырэктар ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт", сябра АГП Леанід Судаленка накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на афіцыйным сайце міністэрства рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека.


Праваабаронца звяртае ўвагу міністэрства, што пытанні выканання рашэнняў міжнародных органаў па правах чалавека ўрэгуляваны законамаб міжнародных дагаворах, згодна з якім МЗС кантралюе выкананнеміжнародных дагавораў дзяржаўнымі органамі.

Пасля апублікавання вынікаў 112-й сесіі КПЧ ААН, якая прайшла ўкастрычніку 2014 года, стала вядома аб 73-х рашэннях (меркаваннях),прынятых камітэтам па індывідуальных скаргах беларускіх грамадзян,большасць з якіх ўтрымліваюць рэкамендацыі, у тым ліку і аб публікацыіпрынімаемых Камітэтам рашэнняў.

"Прымаючы да ўвагі той факт, што МЗС на заканадаўчым узроўні вызначанаяк дзяржаўны орган, які кантралюе выкананне на тэрыторыі краінырашэнняў Камітэта па правах чалавека ААН, прапануем стварыць на афіцыйным сайце міністэрства спецыяльную рубрыку, дзе апублікаваць ўсе рашэнні (меркаванні) Камітэта па правах чалавека ААН, прынятыя па скаргах беларускіх грамадзян", - прапанаваў Судаленка ў сваёй заяве.

Па выніках апошняй сесіі КПЧ па колькасці рашэнняў Беларусь апынулася на другім месцы пасля Іспаніі (102 рашэнні).

Згодна з указам прэзідэнта ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўныхсвятах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" 10 сьнежня адзначаецца Дзень правоў чалавека. "Да гэтай даты мы і просімМЗС пачаць рух у кірунку выканання рашэнняў КПЧ ААН, з простага -пачаць іх публікацыю на афіцыйным сайце. Бо ўсе рашэнні ААНўтрымліваюць рэкамендацыі, у тым ліку і аб афіцыйным апублікаванні", - пракаментаваў БелаПАН праваабаронца.

Нагадаем, у Беларусі праваабаронцы і грамадзяне, якія падавалі скаргі ўКПЧ, ствараюць рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычныхправах "Пакт". Але Міністэрства юстыцыі не зарэгістравала аб'яднанне. Адназ мэтаў ствараемага аб'яднання - дамагацца ад беларускіх уладаўвыканання рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека.


spring96.org 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.