A+ A A-


Мікалай Уласевіч: Запуск АЭС будзе азначаць, што злачынства здзейснена

Оцените материал
(12 голосов)

Беларускую АЭС рыхтуюць да выпрабавальнага цыклу перад імпартам ядзернага паліва. Гэта заключны этап перад запускам станцыі. Ён запланаваны на першую чвэрць 2020 года.


Аднак далёка не ўсе падзяляюць захапленне беларускіх уладаў з гэтай нагоды.

Супраць запуску АЭС выступаюць навукоўцы, эколагі, прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Беларуская АЭС выклікае занепакоенасць у суседніх дзяржаў. У прыватнасці, Літва заявіла, што не дапусціць беларускую электраэнергію на свой рынак.

– Бяда ў тым, што ўлада ў Беларусі зусім не залежыць ад народа, што яшчэ раз паказалі нядаўнія выбары, – адзначыў у каментары сайту ucpb.org актывіст-антыядзершчык, сябра АГП Мікалай Уласевіч. – І гэтая ўлада з тупой упартасцю самазабойцы ідзе да запуску гэтага зусім не патрэбнага з пункту гледжання эканомікі аб'екта і надзвычай небяспечнага з пункту погляду яго бяспекі, улічваючы той доўгі шлейф надзвычайных здарэнняў, які суправаджаў гэта будаўніцтва.

Запуск АЭС, калі ён усё ж адбудзецца насуперак пратэстам ўнутры краіны і нашых бліжэйшых суседзяў, будзе азначаць, што злачынная задума рэалізаваная, злачынства перад Беларуссю і яе народам здзейснена. Я яшчэ раз хачу перасцерагчы беларускія ўлады – нельга запускаць АЭС у Беларусі. Гэта абсалютнае зло, гэта знак бяды для нашай краіны і яе народа!

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.