A+ A A-


Мікалай Уласевіч: У Лукашэнкі засталося не так шмат хадоў

Оцените материал
(7 голосов)
Мікалай Уласевіч Мікалай Уласевіч

Чаму беларускі прэзідэнт раптам затурбаваўся пра бяспеку БелАЭС?


Учора, размаўляючы з вайскоўцамі, Лукашэнка звярнуў увагу, што палігон Пабрадзе, дзе размяшчаюцца адпаведныя сілы, знаходзіцца даслоўна за некалькі кіламетраў ад Беларускай атамнай станцыі і раптам надумаў паклапаціцца пра яе бяспеку:

- Таму трэба быць тут акуратна. Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве!

Сайт Charter97.org звярнуўся па каментар да актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Астраўца Мікалая Уласевіча, які не першы год займаецца праблемамі БелАЭС:

- Мне цяжка зразумець ход думак Лукашэнкі. Яму варта было б устурбавацца бяспекай БелАЭС гадоў 10 таму. Але зыходзячы з той сітуацыі, у якой цяпер апынулася Беларусь – асабліва палітычнай - у Лукашэнкі засталося не так шмат хадоў.

Таму ён і спрабуе цяпер цягнуць валынку і пры сённяшніх абставінах гэта правільна. Бо запускаць гэтую АЭС не варта. І што б Лукашэнка там ні сказаў, чым бы ён гэта не аргументаваў - бяспекай ці нейкімі іншымі прычынамі - калі ў выніку станцыю не запусцяць, я буду толькі рады.

Я думаю, што Лукашэнка даўно разумее праблему, але адкрыта раней пра гэта не заяўляў. А ўчора яго раптам прарвала.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.