A+ A A-


«Ігнор» – стратэгія прыхільнікаў перамен (фотарэпартаж)

Оцените материал
(15 голосов)

Каманда АГП працягвае паездкі па рэгіёнах Беларусі. 18 верасня Анатоль Лябедзька наведаў Маладэчна.

«Раздалі «Пяць крокаў насустрач ІП» як частку праграмы «Мільён новых працоўных месцаў». Распавялі, хто мы ёсць і чаму прыехалі. А таксама давялі нашыя два пасланні, – паведаміў сайту ucpb.org Анатоль Лябедзька. – Першае. Нам патрэбны сістэмныя эканамічныя рэформы, адлюстраваныя ў праграме «Мільён новых працоўных месцаў». Але гэтая праграма можа быць рэалізаваная толькі пры наяўнасці свабодных сумленных выбараў. Другое пасланне – у кантэксце стратэгіі «Ігнор» – за выбары трэба змагацца, але ў фарсе мы не можам удзельнічаць.

Цікава, што 90 адсоткаў індывідуальных прадпрымальнікаў ведаюць, што гэта не выбары, а фарс, але як мінімум палова з іх збіраецца ісці на выбарчыя ўчасткі. Дзеля чаго? Каб іх голас не скралі. І вось сёння ўсе высілкі мы накіравалі на тое, каб патлумачыць, што ў нас няма галасавання бюлетэнямі – у нас галасуюць пратаколамі, якія ўжо даўно напісаныя. І гэтыя размовы далі плён – фактычна ўсіх суразмоўцаў мы пераканалі, што трэба не толькі не ісці на ўчасткі, але і правесці працу, каб не ішлі суседзі, родныя блізкія і г.д.. 

З практычнага пункту гледжання гэта былі вельмі карысныя сустрэчы. Адзінае аб чым я шкадую, што са сваёй камандай трапіў далёка не на кожны кірмаш і не ў кожны рэгіён».

Падарожжа не абышлося і без прадстаўнікоў сілавых структур у цывільным. На рэчавым рынку яны з камерай моўчкі крочылі за камандай АГП.

«А на кірмашы «Імпульс» ужо самі прадпрымальнікі падказалі, што за намі ходзіць чалавек у цывільным, які здымае на тэлефон, – кажа Анатоль Лябедзька. – Калі ж мы ў яго наўпрост запыталіся, ці добры ў яго заробак за такую працу, то ў адказ ён зніякавеў».

Падарожжа закончылася візітам у мясцовы райвыканкам:

«Перадалі Антыкарупцыйную платформу. Нам паабяцалі, што ўсё перададуць непасрэдна ў рукі галоўнай вертыкальшчыцы раёна. А мы паабяцалі яшчэ даслаць ліст з прапановай правесці круглы стол па праблеме карупцыі ў рэгіёне».  


Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.