A+ A A-


Гомельскі актывіст АГП просіць абароны ў ААН

Оцените материал
(3 голосов)
Эдуард Нелюбовіч Эдуард Нелюбовіч

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека з скаргай на забарону чыноўнікамі трох мірных сходаў: 15 сакавіка 2014 года - пікету супраць парушэння гарвыканкамам правоў і свабод грамадзян, 7 лістапада - вулічнага шэсця супраць Расеі ў сувязі з падтрымкай сепаратызму ва Украіне і 22 лютага 2015 года - флэшмобу святкавання гадавіны уцёкаў у Расію экс-прэзідэнта Украіны.

Спачатку актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, "але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў". "На бок чыноўнікаў стала і Генеральная пракуратура, куды я звяртаўся з нагляднымі скаргамі", - кажа Эдуард Нелюбовіч. Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі прававой абароны былі вычарпаныя, я прыняў рашэнне аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні, - дадаў ён.

Актывіст просіць камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яе правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама рэкамендацыі ААН для уладаў аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі яго прымянення ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамог актывісту звярнуцца ў міжнародную інстанцыю адзначае, па скаргах гомельскіх актывістаў Камітэт ААН па правах чалавека ўжо неаднаразова прымаў рашэнні, у якіх канстатаваў факты парушэння правоў на мірныя сходы і як следства на выказванне меркавання.

"На сёння міжнародныя эксперты ў Жэневе восем разоў прызнавалі забароны гомельскіх чыноўнікаў парушэннем права на мірныя сходы, рэкамендавалі ўраду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго прымянення ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі, аднак беларуская ўлада пакуль паўтарае адно - рашэнні ААН носяць рэкамендацыйны характар", - заявіў юрыст.

Гомельская Вясна

 

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.