A+ A A-


Беларуская сістэма адукацыі: сітуацыя пагаршаецца

Оцените материал
(12 голосов)
Сяргей Альшэўскі Сяргей Альшэўскі

Актывіст АГП Сяргей Альшэўскі і экс-кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька прапанавалі міністру адукацыі нарэшце перайсці ад заяў да канкрэтных рэформ.


“Усё, што зараз робіцца ў сферы адукацыі, працуе на пагаршэнне сітуацыі, – мяркуе заснавальнік праекту «Народны падручнік», выкладчык Сяргей Альшэўскі. – Мы не ведаем, куды мы ідзем і чаго хочам ад беларускай школы. Ідзем туды, куды вецер дзьме, замест таго, каб прыняць канкрэтныя рашэнні і крочыць у гэтым напрамку. Патрэбна дзяржаўная палітыка, якая змагла б задаволіць большасць”.

Наколькі гатовы да дыялогу з грамадскасцю ў гэтым пытанні міністр адукацыі Ігар Карпенка, актывісты паспрабавалі высветліць падчас сустрэчы, якая адбылася 2 кастрычніка.

“Мы прыйшлі, каб запрасіць міністра ці прадстаўніка міністэрства на круглы стол, які плануем правесці 10 кастрычніка ў Мінску, – распавядае Сяргей Альшэўскі. – Тэма «Беларуская школа – як чаканні ператварыць у рэальныя перамены?" Там мы плануем абмеркаваць заявы аб рэформе адукацыі і дзеянні, неабходныя для таго, каб яны пачалі працаваць. На што нам адказалі, маўляў, пішыце ліст, мы разгледзім, а кагосьці вылучыць на круглы стол – не, гэта ўжо іншае пытанне.

Таксама мы абмяркоўвалі змены ў Кодекс аб адукацыі. У мінулым годзе яго новую редакцыю прапанавалі на разгляд Палаце прадстаўнікоў і там завярнулі. Мы хацелі ўзяць гэтую версію кодекса, але нам сказалі, што да цяперашняга часу ўносяцца праўкі, і яны не ведаюць, які будзе канчатковы варыянт. Але паабяцалі, калі вынясуць на разгляд у парламент, а гэта адбудзецца ўжо пры новым скліканні, тады абавязкова апублікуюць.

Нас цікавіў і Грамадска-кансультатыўны савет па пытаннях адукацыі пры Міністэрстве адукацыі. Ён існуе ўжо каля трох гадоў, але пра вынікі яго працы нічога не чуваць, апрача заяў, якія раз-пораз робяць некаторыя ўдзельнікі. Мы запыталіся, як мы можам атрымаць напрацаваныя саветам матэрыялы,  магчыма вядуцца пратаколы, якія прапановы ўносяцца. Бо ёсць савет, але пэўных захадаў, на нашу думку, яны не робяць. Адказ – пішыце запыт, і мы, можа быць, накіруем вам адказ”.

Сумна, але рэакцыя аказалася прагназуемай.

“Мой вопыт падказвае, што вельмі часта яны адмаўляюць нават у прадстаўленні агульнадаступнай інфармацыі, – кажа Сяргей Альшэўскі. – Але мы паказалі, што маем пэўныя намеры і адступаць не збіраемся. Мы будзем далей працаваць па пытаннях адукацыі, і яны будуць вымушаныя рэагаваць на нашыя запыты”.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.