A+ A A-


Андрэй Бандарэнка просіць падтрымкі з волі

Оцените материал
(4 голосов)
Андрэй Бандарэнка Андрэй Бандарэнка

Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка просіць праваабаронцаў і грамадзкіх актывістаў падтрымаць ягонае змаганьне за свае правы ў супрацьстаяньні з адміністрацыяй турмы.


Пра гэта Радыё Свабода паведаміў бацька зьняволенага Валер Бандарэнка:

«Заканчваецца тэрмін, падчас якога Андрэй застаецца зьняволеным у турэмнай камэры-адзіночцы. У свой час ён сам напісаў заяву пра ізаляваньне яго ад іншых вязьняў, каб пазьбегнуць правакацыяў і зьдзекаў. 6 кастрычніка гэты тэрмін заканчваецца, і Андрэй мае быць пераведзены на агульны рэжым.

Праз свайго адваката ён паведаміў, што больш ня будзе пісаць заяваў аб зьмяшчэньні яго ў камэру-адзіночку, бо прыйшоў да высновы і перакананы, што ўсе правакацыі супраць яго чыніць адміністрацыя турмы рукамі кіраваных зьняволеных. Таму ён вырашыў пакінуць намаганьні пазьбягаць правакацыяў, а хоча супрацьстаяць ім.

Таму Андрэй просіць праваабаронцаў і грамадзкасьць падтрымаць ягоныя высілкі ў змаганьні за свае правы і выказаць яму сваю салідарнасьць».

З гэтым зваротам ад імя сына Валер Бандарэнка выступіў на круглым стале, які праводзіў «Камітэт салідарнасьці з Жамчужным і Бандарэнкам».

Адна з арганізатарак акцыі салідарнасьці Ганна Шапуцька сказала, што цяпер праваабаронцы і грамадзкія актывісты вырашаюць, якая форма падтрымкі для Андрэя Бандарэнкі будзе найбольш прыдатнаю.

Яна дадала, што, спасылаючыся на эўрапейскія нормы, праваабаронцы і юрысты прызналі Андрэя Бандарэнку і Міхаіла Жамчужнага палітвязьнямі. Рыхтуецца адпаведны зварот у эўрапейскія праваабарончыя арганізацыі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.