A+ A A-


Акцыі ў абарону незалежнасці пашыраюцца (фота)

Оцените материал
(16 голосов)

20 снежня ў Менску прайшла самая масавая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. У ёй узялі ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек.


Пасля збору на Кастрычніцкай плошчы калона рушыла па праспекце на плошчу Незалежнасці, дзе каля будынка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта адбыўся мітынг супраць інтэграцыі з Расеяй.

 


На плошчы зачыталі малітву і зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Выступілі Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Чахольскі, Вольга Кавалькова, Павал Севярынец. Разам праспявалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».


Да акцыі далучылася былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.  Ад АГП удзельнічалі старшыня партыі Мікалай Казлоў, палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, шэраг актывістаў.


Таксама акцыю падтрымалі прадстаўнікі рэгіёнаў, якія выйшлі на плошчу са сцягамі сваіх гарадоў.


Па заканчэнні мітынгу пад воклічы «Жыве Беларусь!» і заклікі «Далучайся!» людзі прайшлі па Нямізе, Зыбіцкай і вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу, дзе пачалі ствараць уздоўж праспекта «жывы ланцуг».

Напрыканцы каля ўваходу ў парк Янкі Купалы праспявалі «Магутны Божа», і палітык Павал Севярынец абвясціў пра завяршэнне акцыі.


Працяг пратэстаў супраць «паглыбленай інтэграцыі» – 21 снежня.

 

Фота Генадзя Верацінскага +

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.