A+ A A-


А. Кабанаў: З Беларусі робяць экалагічную памыйніцу

Оцените материал
(10 голосов)

Да такой высновы прыйшлі актывісты супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода ў Берасці Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін.


Экалагічна шкодныя прадпрыемствы растуць, як грыбы. У людзей не застаецца тэрыторыі для жыцця. Шкодныя прадпрыемства прапісаліся ў Берасці, Бярозе, Белаазёрску, Салігорску, Стрыгаве, Астраўцы і гэтак далей, распавядае Радыё Рацыя сябра АГП Аляксандр Кабанаў:

– Пайшла палітыка эканамічная. Усю экалагічна не вельмі бяспечную вытворчасць пачынаюць перацягваць у нашу краіну. Мазгі адсюль выязджаюць, інавацый у нас няма. Быў Год навукі, цяпер Год малой Радзімы – гэта ўсё пустая балбатня. Адбываюцца зусім іншыя, больш жудасныя рэчы – з нас робяць экалагічную памыйніцу.

Паводле Аляксандра Кабанава, інфармацыя пра шкодную вытворчасць маладаступная для шараговага беларуса. Сваёй працай актывісты хочуць звярнуць увагу на будучае, якое чакае нашу краіну і нашых дзяцей, і што гэтае будучае не турбуе ўлады, пачынаючы з прэзідэнта.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.