A+ A A-


ПОЛИТСОВЕТ ОГП: Беларусь будет отстаивать свою независимость!

Оцените материал
(17 голосов)

Палітрада АГП заклікае грамадзян Рэспублікі Беларусь быць гатовымі да абароны суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны, як гэта патрабуе арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь


Беларусь будзе адстойваць сваю незалежнасць!
Заява палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі



У сувязі з тым, што за апошні год у сродках масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі рэзка вырасла колькасць правакацыйных заяваў пра магчымасць паглынання Расіяй Рэспублікі Беларусь да 2024 г. i, у першую чаргу,

у сувязі са з'яўленнем 16 верасня 2019 г. у расійскай газеце "Камерсант" інфармацыі аб тым, што прэм'ер-міністры Рэспублікі Беларусь С. Румас і Расійскай Федэрацыі Д. Мядзведзеў парафіравалі праграму эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін;

зыходзячы з рэальнасці пагрозы страты суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь;

зыходзячы са знешняй і ўнутранай палітыкі, якую праводзіць і якой прытрымліваецца цяперашняе кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі;

зыходзячы з адсутнасці выразных адказаў і рэакцый цяперашняга кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь на дадзеныя заявы;

грунтуючыся на арт. 1 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ( «Рэспубліка Беларусь валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку» і «Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад, забяспечвае законнасць і правапарадак») і арт. 3 ( «Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах i межах, вызначаных Канстытуцыяй»);

а таксама грунтуючыся на арт. 34 Канстытуцыі ( «Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя» і «Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні , службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы »);

улічваючы, што пачынаючы, па меншай меры, з 2001 г. ні адны выбары, праведзеныя ў прадстаўнічыя і іншыя органы ўлады Рэспублікі Беларусь, не былі прызнаныя сусветнай супольнасцю свабоднымі і дэмакратычнымі,

Палітрада Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) патрабуе ад цяперашняга кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь:

- неадкладна апублікаваць дакумент, парафіраваны С. Румасам і Д. Мядзведзевым, у якім утрымліваецца праграма «эканамічнай інтэграцыі» Беларусі і Расіі;

- прадаставіць гэтыя праекты на экспертызу незалежным экспертам, прадстаўнікам апазіцыйных сіл і грамадзянскай супольнасці (у тым ліку для абмеркавання мэтазгоднасці гэтых праектаў);

- надалей аператыўна і ў поўнай меры інфармаваць грамадзян Рэспублікі Беларусь аб ходзе перамоваў, кансультацый і дасягнутых пагадненняў у рамках пабудовы так званай «Саюзнай дзяржавы» і гэтак званай «інтэграцыі» Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

- забяспечыць поўны доступ незалежных СМІ да інфармацыі адносна ходу распрацоўкі і рэалізацыі гэтых праектаў;

- Генеральнаму пракурору і Канстытуцыйнаму Суду Рэспублікі Беларусь даць прававую ацэнку дзеянням службовых асоб, якія маюць дачыненне да распрацоўкі і зацверджання праграмы (праграм) інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі;

Палітрада АГП заяўляе:

- у выпадку любых спробаў аншлюсу (хоць сілавым шляхам, хоць шляхам эканамічнага паглынання) народ Беларусі пакідае за сабой права адстойваць сваю незалежнасць любымі сродкамі;

- любыя дзеянні службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падпісанне дакументаў, якія падрываюць эканамічны ці палітычны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, будуць расцэньвацца як дзяржаўная здрада;

Палітрада АГП заклікае:

- усе палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні далучыцца да гэтай заявы АГП і ўстаць адзіным фронтам на абарону Канстытуцыі, суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зрабіўшы гэта сваёй першачарговай задачай;

- грамадзян Рэспублікі Беларусь быць гатовымі да абароны суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны, як гэта патрабуе арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ( «Абарона Рэспублiкi Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь»).


на русском языке:

 

Беларусь будет отстаивать свою независимость!
ЗАЯВЛЕНИЕ ПОЛИТСОВЕТА ОГП


В связи с резко участившимися за последний год в средствах массовой информации Российской Федерации провокационными заявлениями о возможности поглощения Россией Республики Беларусь к 2024 г. и, в первую очередь,

в связи с появлением 16 сентября 2019 г. в российской газете «Коммерсантъ» информации о том, что премьер-министры Республики Беларусь С. Румас и Российской Федерации Д. Медведев парафировали программу экономической интеграции двух стран;

исходя из реальности угрозы потери суверенитета и независимости Республики Беларусь;

исходя из внешней и внутренней политики, которую проводит и которой придерживается теперешнее руководство Российской Федерации;

исходя из отсутствия внятных ответов и реакций теперешнего руководства Республики Беларусь на данные заявления;

основываясь на ст. 1 Конституции Республики Беларусь («Республика Беларусь обладает верховенством и полнотой власти на своей территории, самостоятельно осуществляет внутреннюю и внешнюю политику» и «Республика Беларусь защищает свою независимость и территориальную целостность, конституционный строй, обеспечивает законность и правопорядок») и ст. 3 («Единственным источником государственной власти и носителем суверенитета в Республике Беларусь является народ. Народ осуществляет свою власть непосредственно, через представительные и иные органы в формах и пределах, определенных Конституцией»);

а также основываясь на ст. 34 Конституции («Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды» и «Государственные органы, общественные объединения, должностные лица обязаны предоставить гражданину Республики Беларусь возможность ознакомиться с материалами, затрагивающими его права и законные интересы»);

учитывая, что начиная, по крайней мере, с 2001 г. ни одни выборы, проведенные в представительные и иные органы власти Республики Беларусь, не были признаны мировым сообществом свободными и демократичными,


Политсовет Объединенной Гражданской Партии (ОГП) требует от нынешнего руководства Республики Беларусь:

– немедленно обнародовать документ, парафированный С. Румасом и Д. Медведевым, в котором содержится программа «экономической интеграции» Беларуси и России;

– предоставить эти проекты на экспертизу независимым экспертам, представителям оппозиционных сил и гражданского общества (в том числе для обсуждения целесообразности данных проектов);

– впредь оперативно и в полной мере информировать граждан Республики Беларусь о ходе переговоров, консультаций и т.п. и достигнутых соглашений в рамках построения так называемого «Союзного государства» и так называемой «интеграции» Республики Беларусь и Российской Федерации;

– обеспечить полный доступ независимых СМИ к информации относительно хода разработки и реализации данных проектов;

– Генеральному прокурору и Конституционному Суду Республики Беларусь дать правовую оценку действиям должностных лиц, причастных к разработке и утверждению программы (программ) интеграции Республики Беларусь и Российской Федерации;


Политсовет ОГП заявляет:

– в случае любых попыток аншлюса (хоть силовым путем, хоть путем экономического поглощения) народ Беларуси оставляет за собой право отстаивать свою независимость любыми средствами;

– любые действия должностных лиц Республики Беларусь, в том числе подписание документов, подрывающих экономический или политический суверенитет Республики Беларусь, будут расцениваться как государственная измена;


Политсовет ОГП призывает:

– все политические партии и общественные объединения присоединиться к данному заявлению ОГП и встать единым фронтом на защиту Конституции, суверенитета и независимости Республики Беларусь, сделав это своей первоочередной задачей;

– граждан Республики Беларусь быть готовыми к защите суверенитета и независимости своей страны, как это требует ст. 57 Конституции Республики Беларусь («Защита Республики Беларусь – обязанность и священный долг гражданина Республики Беларусь»).




Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.