A+ A A-


Гучныя справы: новыя факты і перспектывы расследавання

Оцените материал
(8 голосов)

23 снежня  ў Менску прайшло абмеркаванне стану расследавання спраў аб выкраданні апанентаў рэжыму (у сувязі са сведчаннямі Ю. Гараўскага, прадстаўленымі DW).


Арганізаваў дыскусію Экспертны клуб Цэнтра «Еўрапейскі дыялог», які ўзначальвае палітык Анатоль Лябедзька. У абмеркаванні ўзялі ўдзел Гары Паганяйла, Святлана Калінкіна, Уладзімір Ганчарык, Алег Волчак, Раіса Міхайлоўская ды інш. эксперты.


Рэкамендацыі Экспертнага клуба Цэнтра «Еўрапейскі дыялог» па выніках дыскусіі:

1. Арганізаваць інфармацыйную кампанію па распаўсюду праўдзівай інфармацыі аб гучных справах і ходзе іх расследавання. Кааперавацца са СМI i блогерамi.

2. Арганізаваць сустрэчы з кіраўніком СК, Генпракурорам Беларусі з мэтай аднаўлення расследавання гучных спраў і прад’яўлення грамадству рэальных вынікаў расследавання.

3. Падрыхтаваць, арганізаваць і правесці слуханні, круглыя сталы (з прэзентацыяй фільма-расследавання) у Еўрапарламенце, ПА РЕ, ПА АБСЕ, нацыянальных парламентах еўрапейскіх краін.

4. Прапрацаваць магчымасці ініцыявання судовых працэсаў сваякамі скрадзеных апанентаў беларускіх уладаў па месцы іх пражывання (ФРГ, ЗША). Іскі да кіраўніцтва Беларусі.

5. Падрыхтаваць петыцыю да кіраўніцтва Беларусі з патрабаваннем выказаць стаўленне да расследавання DW і даць згоду на далучэнне да расследавання гучных спраў  прадстаўнікоў праваахоўных органаў краін Еўразвязу.

6. Прапрацаваць магчымасці стварэння фонда, здольнага забяспечыць гарантыі фінансавай і асабістай бяспекі для сведкаў і ўдзельнікаў забойстваў Віктара Ганчара, Юрася Захаранкі, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага.

7. Прэзентаваць фільм-расследаванне DW у рэгіёнах Беларусі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.