Правядзенне чэмпіяната свету па хакею, які беларускі рэжым выкарыстоўвае для свайго піяру, не павінна стаць пляскай на пакутах палітвязняў, лічыць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
«Мы выкарыстаем гэты час і будзем заклікаць міжнародныя арганізацыі, спартоўцаў падтрымаць палітвязняў, патрабаваць ад беларускага рэжыму іх вызвалення і праявіць тыя акты салідарнасці, на якія кожны чалавек будзе здольны», – адзначыў ён у інтэрвью АГП-ТВ.