A+ A A-


«Астравецкі шлях» будзе пратэстнай акцыяй, заявілі арганізатары

Оцените материал
(11 голосов)

Як піша БелаПАН, аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» плянуе праводзіць акцыі кожны месяц 26-га чысла ў гарадах паміж Менскам і Астраўцом: Заслаўе, Радашкавічы, Маладэчна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны. Завершыцца маратон 26 лістапада ў Астраўцы.



На акцыю ў Заслаўі 26 траўня заяўка ўжо пададзеная — ад імя намесьніка старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука і міжнароднага сакратара руху салідарнасьці «Разам» Ігара Лялькова.

Лялькоў: БелАЭС будуецца па экспэрымэнтальным праекце

«Астравецкі шлях» — гэта пратэстная акцыя, накіраваная супраць будаўніцтва атамнай станцыі, — заявіў Дзьмітры Кучук. — Таксама хочам узьняць мясцовыя праблемы: у межах горада ёсьць палігон цьвёрдых бытавых адкідаў, які ўплывае на здароўе жыхароў. Акрамя таго, маюцца скаргі на якасьць пітной вады».

Па словах Ігара Лялькова, атамная станцыя будуецца «па экспэрымэнтальным праекце». Акрамя таго, не зразумела, якім будзе эканамічны эфэкт.

«Мы выступаем за тое, каб будаўніцтва АЭС было спынена, — падкрэсьліў Ігар Лялькоў. — Гэта асноўнае патрабаваньне Астравецкага шляху». Пры гэтым мы заклікаем улады да дыялёгу, каб разам кантраляваць экалягічную сытуацыю ў рэгіёне».

Палітык таксама адзначыў, што, калі ў Заслаўі акцыя ня будзе афіцыйна дазволена, арганізатары знойдуць iншую форму яе правядзеньня. Але яна адбудзецца ў любым выпадку, сказаў ён.

У аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» ўваходзяць прадстаўнікі Беларускай партыі «Зялёныя», руху «За Свабоду», руху салідарнасьці «Разам», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), «Беларускай хрысьціянская дэмакратыі». Гэтыя арганізацыі адказныя і за правядзеньне «Астравецкага шляху».

У дачыненьні да сустаршыні БХД Паўла Севярынца быў складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што ён 26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху» заклікаў да правядзеньня акцыі «Астравецкі шлях».

Сямашка: Тэрміны ўводу станцыі будуць вытрыманыя

Разам з тым, як паведамляе БелаПАН, Аляксандар Лукашэнка бліжэйшым часам можа наведаць будаўнічую пляцоўку БелАЭС. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Ён нагадаў, што да канца 2019 году стаіць задача запусьціць першы энэргаблёк, а да 1 ліпеня 2020-га увесьці вывесьці на праектную магутнасьць блёк № 2.

«5 траўня мы сустракаліся на пляцоўку будаўніцтва АЭС з генэральным дырэктарам „Росатома“ Аляксеем Ліхачовым. Мы гэтую тэму абгаварылі, абмеркавалі працоўны графік, узьнялі ўсе праблемныя пытаньні. Названыя тэрміны абсалютна рэальныя, будзем іх выконваць», — заявіў віцэ-прэм’ер.

Беларуская АЭС узводзіцца пад Астраўцом на Горадзеншчыне за расейскі крэдыт. Пастаўка ядзернага паліва на станцыю чакаецца сёлета ў лістападзе.


Радыё Свабода

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.