A+ A A-


20 і 21 снежня ў Менску плануюцца акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй

Оцените материал
(10 голосов)

Апазіцыя плануе правесці 20 і 21 снежня ў цэнтры Менску чарговыя акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.

Пра гэта 16 снежня на прэс-канферэнцыі паведамілі ўдзельнікі кампаніі «Абаронім незалежнасць». У аргкамітэт акцыі ўвайшлі прадстаўнікі 15 арганізацый: палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і рухаў.


Па словах аднаго з лідэраў правацэнтрыстаў, сустаршыні БХД Паўла Севярынца, 20 снежня а 18-й гадзіне плануецца мітынг на Кастрычніцкай плошчы, потым – шэсце па цэнтры гораду. Завершыцца акцыя ў 20.45 жывым ланцугом на праспекце Незалежнасці.

21 снежня мяркуецца мітынг на Кастрычніцкай плошчы, які пачнецца а 14-й гадзіне і будзе доўжыцца 2 гадзіны. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ Юрась Беленькі.


Тым часам удзельнікаў акцый пратэсту супраць інтэграцыі, якія адбыліся ў Менску 7 і 8 снежня, пачалі выклікаць у міліцыю. Позвы атрымалі лідэр АГП Мікалай Казлоў, актывіст партыі Дзяніс Красачка. Па звестках праваабаронцаў, на 16 снежня выкліканыя ў РУУС Маскоўскага і Ленінскага раёнаў больш за 20 удзельнікаў акцый.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.