Logo
 Версия для печати

Віцебск: суд палічыў законным неўключэнне 19 прадстаўнікоў АГП у склад участковых камісій

Оцените материал
(8 голосов)

8 кастрычніка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска прадстаўнікі АГП паспрабавалі абараніць свае правы.


Пазоў аб неўключэнні ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Першамайскага раёна 19 прадстаўнікоў АГП разглядала суддзя Алена Савіцкая, паведамляе Віцебская вясна.

Інтарэсы партыйных вылучэнцаў абаранялі старшыня гарадской арганізацыі АГП Ірына Яскевіч і прадстаўніца правай кааліцыі Таццяна Севярынец. Ад Першамайскай адміністрацыі ў судзе прысутнічала начальніца юрыдычнага аддзелу Вікторыя Піменава.

Ірына Яскевіч заявіла хадайніцтва аб удзеле ў працэсах прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэту Паўла Левінава. Хадайніцтва было задаволенае.

Павел Левінаў звярнуў увагу на тое, што ў некаторых камісіях 14 з 15 чалавек уваходзілі ў склад камісій у мінулым годзе. У многіх складалі больш за палову. Таксама ў склад камісій аднагалосна былі ўключаныя асобы, якія летась былі заўважаныя ў фальсіфікацыі дакументаў.

Прадстаўнікі райвыканкаму так і не здолелі патлумачыць пазоўнікам у судзе, чаму ў склад участковай камісіі ўключаюцца аж 15 прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву і – ніводнага прадстаўніка апазыцыйнай партыі.

Тым не менш, суд пакінуў рашэнне адміністрацыі Першамайскага раёна без зменаў, а скаргу – без задавальнення.