Кінутыя ўладамі жыхары невялікіх гарадоў аддаюць перавагу апазіцыйным кандыдатам.
Пра перадвыбарную сітуацыю на Гомельшчыне сайту ucpb.org распавёў кіраўнік выбарчага штаба АГП Васіль Палякоў.
«Цікавасць да кампаніі ў выбарцаў не вельмі высокая. Большая актыўнасць у невялікіх гарадах, якія раней з'яўляліся апірышчам уладаў, – кажа Васіль Палякоў. – Там рэагуюць на бел-чырвона-белыя сцягі, прычым станоўча, і падыходзяць падтрымаць. Так было ў Акцябрскім, Калінкавічах, Светлагорску, Жлобіне. Але як у Гомелі, так і ў райцэнтрах агульны падыход – у гэтай краіне нічога ў бліжэйшы час не памяняецца, і выбары ні на што не ўплываюць. Таму праца больш вядзецца з жыхарамі раёнаў, якія сутыкнуліся з нейкімі праблемамі. У Цэнтральнай акрузе – гэта абаронцы сквера каля гатэля «Турыст», у Светлагорску – жыхары раёну, якія церпяць ад выкідаў завода бялёнай цэлюлозы».