A+ A A-


В.Палякоў: Курапаты – не месца для забаўляльных устаноў! (фотарэпартаж)

Оцените материал
(12 голосов)

У панядзелак, 16 ліпеня, актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі выйшлі на чарговую вахту ў Курапатах.

Гэтым разам удзел у пікетаванні ўзяў новы старшыня АГП Васіль Палякоў. Сваю пазіцыю ён выказаў у каментары сайту ucpb.org:  

“Курапаты – гэта сімвал пакутніцтва беларускага народу, гэта сталінскія рэпрэсіі, месца масавых расстрэлаў, і тут не павінна быць нейкіх рэстаранаў, забаўляльных устаноў. Таму мы як партыя па панядзелках нясём вахту і даводзім да ведама ўсіх наведвальнікаў, што гэта за месца, і чаму тут знаходзяцца актывісты грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый”.

Сёння, падчас вахты АГП, на тэрыторыю комплексу спрабавалі праехаць некалькі машын, якія ў выніку разварочваліся, адмовіўшыся ад паслуг рэстарана.

“Пабудова рэстарана “Поедем поедим” ля месца масавага пахавання, па-першае,  была зроблена з парушэннямі, па-другое, усё гэта выглядае, як выклік грамадзянскай супольнасці з боку уладаў, – кажа Васіль Палякоў. – Уласнік – гэта ўласнік, а рашэнне прымалі ўлады. Таму ўлады павінны несці адказнасць. А грамадзянскай супольнасці і палітычным партыям трэба дамагацца, каб больш не было такіх гульняў на месцы масавых расстрэлаў”.


Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.