Ад Берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучана 11 кандыдатаў у дэпутаты ў абласныя і гарадскія Саветы ў Берасці і Бярозе.
Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек патлумачыў Радыё Рацыя мэты рэгістрацыі кандыдатаў:
- Нашы кандыдаты ідуць не за мандатамі. Нашы выбары фальсіфікуюцца. Таму задача нашых кандыдатаў – даносіць інфармацыю, быць спікерамі ад АГП. Для нас важна данесці інфармацыю пра тое, якое значэнне маюць выбары, што можа вырашаць дэпутат і што для гэтага трэба. Безумоўна, для гэтага патрэбны выбары, якіх у нас няма. І наша задача – інфармацыйная кампанія.
Вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты стануць вядомыя ўжо праз дзесяць дзён. Выбары ў мясцовыя Саветы ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка.