A+ A A-


У. Кацора абскарджвае ў ААН арышт за Марш недармаедаў

Оцените материал
(9 голосов)
Уладзімір Кацора Уладзімір Кацора

28 красавіка сябра АГП, адзін з арганізатараў Маршаў недармаедаў у Гомелі Уладзімір Кацора звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.


Ён сцвярджае, што арыштаваўшы яго на 12 сутак за арганізацыю і ўдзел у Маршы недармаедаў, які адбыўся 19 лютага ў Гомелі, беларускія ўлады парушылі правы на выказванне меркавання і мірны сход, гарантаваныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе Гомельская Вясна.


17 сакавіка суддзя суда Цэнтральнага раёну Гомеля Алеся Осіпава пакарала Кацору арыштам на 12 сутак.

“Кацора, пэўна, ведаў пра супрацьпраўнасці сваіх дзеянняў і наўмысна парушаў закон, пры гэтым яго дзеянні насілі актыўны, дэманстратыўны характар”, - з такім выракам суддзя адправіла актывіста АГП за краты.

"Пераследуючы мяне за ўдзел у мірным сходзе і выказванні меркавання, суддзя не змагла прадэманстраваць, для дасягнення якой мэты яна абмяжоўвае мае правы. Суддзя дакладна ведае, што любое абмежаванне правоў грамадзян павінна быць не толькі прадугледжана законам, але і павінна адпавядаць строгім крытэрам неабходнасці і суразмернасці. Тым не менш, яна не змагла разабрацца ў пазначаных крытэрыях", - заявіў Уладзімір Кацора.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамог падрыхтаваць скаргу ў ААНаўскі Камітэт лічыць, што беларускія ўлады арыштам У. Кацоры засведчылі сваё стаўленне да правоў чалавека - удзел у мірным сходзе і як следства свабода выказвання меркавання.

Ён дадаў, што гэта другая скарга ў КПЧ ААН па падзеям, звязаным з акцыямі пратэстаў. Раней такую скаргу падаў адсядзеўшы 14 сутак мясцовы актывіст Віктар Рубцоў.

Усяго за ўдзел у Маршах недармаедаў ў рэгіёне рэпрэсіям падвергліся 27 чалавек. Па кожным факце плануецца падаць скаргі ў ААНаўскі Камітэт, так як беларускае правасуддзе пры разглядзе палітычных спраў абмежоўваецца выключна нацыянальным законам, не звяртаючы ўвагу на канстытуцыйныя правы грамадзян і міжнародныя абавязкі краіны ў пытаннях забяспячэння правоў чалавека.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.