A+ A A-


Татальная «зачыстка» Гомеля: судзяць журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў (відэа)

Оцените материал
(8 голосов)

17 сакавіка прайшлі суды над намеснікам старшыні АГП Васілём Паляковым, сябрам Нацкаму партыі Леанідам Судаленкам, актывістамі АГП Мікалаем Пяшко і Уладзімірам Кацорай


У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля сёння разглядалі адміністрацыйныя справы за ўдзел у "Маршы недармаедаў" 19 лютага ў абласным цэнтры.

Судзілі праваабаронцаў Леаніда Судаленку і Анатоля Паплаўнага, намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, актывіста АГП Мікалая Пяшко, Андрэя Макарава, блогера Зміцера Сабурава, акывіста прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака, Уладзімера Кацору (АГП), Юрыя Глушакова, Барыса Анікеева. Усе суды пачаліся ў другой палове дня, пасля 15 гадзін.

У судзе Гомельскага раёна  ў 14.30  судзілі журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову паводле артыкулу 23.34 КаАП («Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве») у Рагачове. Ларысу судзіў старшыня суда Гомельскага раена Кавалевіч. Суддзя пастанавіла пакараць журналістку штрафам у памеры 7 базавых велічынь.

Меркавана, што ў судзе Савецкага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа журналіста Яўгена Меркіса за ўдзел у акцыі пратэсту ў Рагачове па адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 22.9 АК РБ “Незаконны выраб прадукцыі СМІ”, а таксама актывістак Алы Раманчык і Наталлі Шчукінай, паведамляе сайт spring96.org.



Пачаліся суды з акцыі салідарнасці каля ўваходу ў будынак. Сабралася каля 50-ці чалавек.

Першай разглядалася справа Андрэя Макарава, якога вінавацяць у парушэнні ч.1 арт. 23.34 КаАП. Ён заявіў хадайніцтва, каб яго ў судзе прадстаўляў Леанід Судаленка. Суддзя Осіпава адхіліла хадайніцтва і вынесла прысуд - 25 базавых велічынь.

Ізноў жа суддзя Осіпава разглядала адміністрацыйную справу актывіста АГП Уладзіміра КацорыЁн прызнаў, што быў на акцыі і сказаў, што рашэнне ўжо прынятае незалежна ад складу суду. Пастанова - арышт на 12 сутак.

Актывіста АГП Мікалая Пяшко суддзя Віктар Казачок пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь.

Суддзя Казачок разглядаў справу Анатоля Паплаўнага.  Хадайніцтва праваабаронцы аб далучэнні да матэрыялаў справы Зварота Абсерваторыi па абароне праваабаронцаў з нагоды судоў над Леанідам Судаленкам і Анатолем Паплаўным задаволілі, а хадайніцтвы аб тым, каб весцi працэс па-беларуску, і прадстаўляць ягоныя інтарэсы ў судзе Леаніду Судаленку не прынялі. Пастанова - 10 сутак арышту. 

Суддзя Андрэй Кармановіч пакараў Андрэя Стрыжака арыштам на 10 сутак завочна. Андрэй на суд не з'явіўся.

Блогеру Зміцеру Сабураву таксама вынеслі арышт на 10 сутак.

Барысу Анікееву суддзя Сяргей Кармановіч прысудзіў штраф - 25 базавых велічынь.

У 17 гадзін пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч.1 арт. 23.34 КаАП праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Суддзя Віктар Казачок вынес самае нечаканае сёння рашэнне - абвясціць адміністрацыйнае папярэджанне.

Судзяць Васіля Палякова. Ён заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні дзяжурнага (бясплатнага) адваката. Суддзя не дазваляе, кажа, што не прадугледжана ПіКААП.  Кажа, што грамадскі парадак не парушаўся, таму няма складу правапарушэння. Пастанова - штраф 1 базавая велічыня.

На 1 базавую велічычыню аштрафавалі таксама і актывіста Юрыя Глушакова.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.