A+ A A-


Суд над Салянікам перанесены на нявызначаны тэрмін

Оцените материал
(9 голосов)

17 ліпеня, за дзень да таго, як павінен быў адбыцца суд над Мікалаем Салянікам, яму пазваніла сакратарка Кастрычніцкага суда Гародні і паведаміла, што яго справа адпраўленая на дапрацоўку, і таму суда не будзе. 

Калі суд адбудзецца і ці адбудзецца ўвогуле, сакаратарка не паведаміла, інфармуе "Гарадзенская вясна".

Як пажартаваў сам Мікалай Салянік:

- У тых, хто сшывае на мяне справу, відаць не хапіла белых нітак. І недашытая справа развалілася па ўсіх швах. Відаць таму ўзялі перапынак, каб набыць пабольш тых белых нітак.

Нагадаем, што 3 ліпеня кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка разам з актывістам партыі Аляксандрам Лаўрэнцьевым брутальна затрымалі супрацоўнікі ў цывільным. Пазней актывісты апынуліся ў ІЧУ, дзе Мікалаю Саляніку, які ёсць сардлэчнікам і таму мае другую групу інваліднасці, стала кепска. Яго на хуткай адвезлі ў шпіталь. Аляксандра Лаўрэнцьева прама з ІЧУ, нікому не паведаміўшы, хоць актывіста шукалі сябры і родныя ды пыталіся пра яго, завезлі на суд, дзе аштрафавалі на 20 базавых велічынь.

Мікалаю Саляніку давялі, што суд над ім адбудзецца 18 ліпеня, пра што сайт ucpb.org паведамляў раней. Зараз жа стала вядома, што суда не будзе, бо яго вырашылі перанесці, а матэрыялы аддаць на дапрацоўку.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.