A+ A A-


Политсовет ОГП: Над Беларусью нависла серьезная угроза

Оцените материал
(13 голосов)

Заявление Политсовета ОГП

Провальная экономическая, социальная и внешняя политика Александра Лукашенко завела страну в тупик и поставила на грань катастрофы и исчезновения как независимого суверенного государства. Но вместо того, чтобы дать народу возможность выбрать в руководство страны новых людей, которые способны отстоять независимость и вывести страну из кризиса, он предпочитает сдать суверенитет Беларуси, поставить ее под полный контроль агрессивного кремлевского руководства и приближенной к этому руководству российской олигархии. Об этом недвусмысленно свидетельствуют заявления беларусских чиновников, официальных беларусских СМИ и российских масс-медиа относительно так называемого «дальнейшего углубления интеграции», интенсивность которых в последние недели значительно увеличилась.

В связи с этим Политсовет Объединенной гражданской партии заявляет: ни Александр Лукашенко, занимающий пост президента Беларуси, ни Палата представителей не являются законными представителями беларусского народа и выразителями его желаний и интересов. Граждане Беларуси уже давно лишены конституционного права избирать органы исполнительной и законодательной власти, о чем со всей очевидностью свидетельствует последняя парламентская кампания.  

В стране должны быть проведены свободные справедливые выборы по стандартам ОБСЕ, которые позволят беларусскому народу избрать легитимные органы исполнительной и законодательной власти. До того, как они будут сформированы, любые переговоры, касающиеся вопросов суверенитета, должны быть прекращены.

Мы также обращаем внимание, что отсылки к якобы стремлению беларусов к «сближению» с Россией – будь они основаны на заявлениях представителей власти или данных манипулятивных социологических опросов – не соответствуют действительности. Поэтому любое заявление представителей иностранных государств о том, что поглощение Беларуси – это реализация желаний беларусских граждан, будет расценено как недружелюбное и враждебное по отношению к беларусскому народу.

Политсовет ОГП напоминает,

что единственным источником государственной власти и носителем суверенитета в Республике Беларусь является народ (ст. 3 Конституции РБ), поэтому :

– в случае любых попыток аншлюса (хоть силовым путем, хоть путем
экономического поглощения) народ Беларуси имеет право
отстаивать свою независимость любыми способами и средствами;

– любые действия должностных лиц Республики Беларусь, в том числе
подписание документов, подрывающих экономический или политический
суверенитет Республики Беларусь, будут расцениваться как
государственная измена.

Политсовет ОГП призывает:

– все политические партии и общественные объединения встать единым фронтом на защиту Конституции, суверенитета и независимости Республики Беларусь, сделав это своей первоочередной задачей;

– граждан Республики Беларусь быть готовыми к защите суверенитета и независимости своей страны, как это требует ст. 57 Конституции Республики Беларусь («Защита Республики Беларусь – обязанность и священный долг гражданина Республики Беларусь»);

–  правительства США и Соединенного Королевства, подписавшие Будапештский меморандум 1994 г. о гарантиях безопасности и суверенитета Беларуси, однозначно и категорично выступить в поддержку суверенитета и независимости Беларуси.

 

 

Палітрада АГП: Над Беларуссю навісла сур'ёзная пагроза

Заява

Правальная эканамічная, сацыяльная і знешняя палітыка Аляксандра Лукашэнкі завяла краіну ў тупік і паставіла на мяжу катастрофы і знікнення як незалежнай суверэннай дзяржавы. Але замест таго, каб даць народу магчымасць абраць у кіраўніцтва краіны новых людзей, якія здольныя адстаяць незалежнасць і вывесці краіну з крызісу, ён гатовы здаць суверэнітэт Беларусі, паставіць яе пад поўны кантроль агрэсіўнага крамлёўскага кіраўніцтва і набліжанай да гэтага кіраўніцтва расейскай алігархіі. Пра гэта недвухсэнсоўна сведчаць заявы беларускіх чыноўнікаў, афіцыйных беларускіх СМІ і расейскіх мас-медыя адносна так званага «далейшага паглыблення інтэграцыі», інтэнсіўнасць якіх у апошнія тыдні значна павялічылася.

У сувязі з гэтым Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі заяўляе: ні Аляксандр Лукашэнка, які займае пасаду прэзідэнта Беларусі, ні Палата прадстаўнікоў  не з'яўляюцца законнымі прадстаўнікамі беларускага народа і выразнікамі яго жаданняў і інтарэсаў. Грамадзяне Беларусі ўжо даўно пазбаўленыя канстытуцыйнага права абіраць органы выканаўчай і заканадаўчай улады, пра што з усёй відавочнасцю сведчыць апошняя парламенцкая кампанія.

У краіне павінны быць праведзеныя свабодныя справядлівыя выбары па стандартах АБСЕ, якія дазволяць беларускаму народу абраць легітымныя органы выканаўчай і заканадаўчай улады. Да таго, як яны будуць сфарміраваны, любыя перамовы, якія тычацца пытанняў суверэнітэту, павінны быць спыненыя.

Мы таксама звяртаем увагу, што дасылкі да нібыта імкнення беларусаў да «збліжэння» з Расеяй - будзь яны заснаваныя на заявах прадстаўнікоў улады або даных маніпулятыўных сацыялагічных апытанняў - не адпавядаюць рэчаіснасці. Таму любая  заява  прадстаўнікоў замежных дзяржаў аб тым, што паглынанне Беларусі - гэта рэалізацыя жаданняў беларускіх грамадзянаў, будзе расцэнена як непрыязная і варожая ў адносінах да беларускага народу.

Палітрада АГП нагадвае,

што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца народ (арт. 3 Канстытуцыі РБ), таму:

– у выпадку любых спробаў аншлюсу (хоць сілавым шляхам, хоць шляхам

эканамічнага паглынання) народ Беларусі мае права адстойваць сваю незалежнасць любымі спосабамі і сродкамі;

– любыя дзеянні службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку

падпісанне дакументаў, якія падрываюць эканамічны ці палітычны

суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, будуць расцэньвацца як

дзяржаўная здрада.

Палітрада АГП заклікае:

– усе палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні ўстаць адзіным фронтам на абарону Канстытуцыі, суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь, зрабіўшы гэта сваёй першачарговай задачай;

– грамадзянаў Рэспублікі Беларусь быць гатовымі да абароны суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны, як гэта патрабуе арт. 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ( «Абарона Рэспублiкi Беларусь - абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь»);

–  урады ЗША і Злучанага Каралеўства, якія падпісалі Будапешцкі мемарандум 1994 г. аб гарантыях бяспекі і суверэнітэту Беларусі, адназначна і катэгарычна выступіць у падтрымку суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

 

01.12.2019 г.

 


 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.