A+ A A-


24 лютага – пікет «Талакі» ў Берасці

Оцените материал
(2 голосов)

АГП запрашае жыхароў Берасця далучыцца да першага пікета ў рамках агітацыйнай кампаніі

Ён адбудзецца 24 лютага а 14-ай гадзіне каля кінатэатра “Беларусь”. Тэмай мерапрыемства стане адсутнасць сумленных выбараў і свабоды слова ў Беларусі, а таксама флэшмоб у знак салідарнасці з незалежным расейскім тэлеканалам “Дождж”. Арганізатар – кааліцыя “Талака”, кажа старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек (на фота):

- Мы будзем даносіць да нашых грамадзян тое, што ў нашай краіне адсутнічаюць свабодныя адкрытыя выбары. У Беларусі існуе інфармацыйны вакуум, адсутнічае свабода слова, няма незалежных СМІ, ёсць толькі незалежныя журналісты.

Таксама перад пачаткам пікету а 11-ай гадзіне з удзелам лідара партыі будзе пададзеная ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт заўка на шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам, а 12-ай гадзіне ў будынку рэдакцыі газеты “Брэсцкі кур’ер” пройдзе прэзентацыя кнігі Анатоля Лябедзькі “108 дзён і начэй у засценках КДБ”.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.