A+ A A-


Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў Курапатаў

Оцените материал
(1 Голосовать)

Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты. Пакінуў у сіле рашэнне суду Цэнтральнага раёну. 


Аўтары скаргі спрабавалі дамагчыся ад Генеральнай пракуратуры Беларусі, выканаць сваё ранейшае прадпісанне аб выдаленні ўсіх аб’ектаў, якія незаконна пабудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу.

Па словах аднаго з аўтараў скаргі, журналіста Марата Гаравога, ён не згодзен з адхіленнем скаргі, хаця і чакаў гэтага:

- Суд пацвердзіў, што ў нашай краіне правасуддзя дабіцца вельмі цяжка, Хаця аргументацыя з нашага боку была бездакорнай. Але суд перайшоў у бок працэдурных пытанняў і на працэдурах выцягнуў сваё рашэнне, нягледзячы на тое, што аргуметацыя стопрацэнтовая даказвае парушэнне заканадаўства. 

Нягледзячы на такое рашэнне суду, барацьба супраць парушэння ахоўнай зоны мемарыялу ахвярам таталітарнага савецкага мінулага, будзе працягнута. Мы цяпер рыхтуем наступны працэс супраць міністэрства культуры, – сказаў Марат Гаравы.


spring96.org

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.