A+ A A-


Гародня: актывісты АГП салідарныя з палітвязнямі

Оцените материал
(11 голосов)

Гарадзенскія прыхільнікі дэмакратычных пераменаў – сябры АГП і яе моладзевага крыла «Маладыя дэмакраты» – напісалі лісты пазбаўленым волі палітычным актывістам Беларусі.

Лісты са словамі падтрымкі, шчырымі пажаданнямі былі разасланыя ў розныя месцы зняволення, дзе знаходзяцца рэпрэсаваныя за свае перакананні.

“Напісаць ліст – гэта тое, што можа зрабіць кожны, невялікая справа на першы пагляд. А для тых, хто за кратамі дасланы ліст – гэта сведчанне таго, што пра іх не забыліся на свабодзе, што з імі салідарныя, што іх паважаюць за нясхільнасць і вытрымку ў адстойванні сваіх поглядаў”, – лічыць адзін з удзельнікаў.

Факт наяўнасці палітвязняў у краіне, як і факты праследу за грамадскую актыўнасць, з якімі сутыкаліся аўтары лістоў, не з’яўляюцца прыкметамі дэмакратыі. Грамадзяне, якія маюць уласнае меркаванне, для якіх патрыятызм, незалежнасць Беларусі, неабыякавасць да лёсу роднай зямлі даражэй за ўсе, не павінны знаходзіцца за кратамі і пераследавацца за гэта.

Каб гэтага не было – краіне патрэбныя дэмакратычныя перамены, каб закон служыў для абароны грамадзян, а не для пакарання за вольнадумства і каб больш ніхто не апынуўся за кратамі за свае меркаванні.


Прэсслужба Гарадзенскай філіі АГП

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.