A+ A A-


Чаму АГП падтрымала вылучэнне Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

Оцените материал
(6 голосов)

Ці стане праблема палітычных вязняў спадарожнікам прэзідэнцкай кампаніі лідэра АГП? Ці не баіцца Анатоль Лябедзька закончыць прэзідэнцкую кампанію за кратамі?

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька адказаў на пытанні Беларускай праўды.

- Анатоль Уладзіміравіч, як ажыццяўляецца ваша ініцыятыва па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Мікы Статкевіча?

- Гэта сумесная ініцыятыва АГП і БХД, якія падчас галасавання ў фармаце “сямёркі” выказваліся за стварэнне ініцыятыўнай групы Статкевіча. Мы разумелі, што ў гэтай кампаніі ёсць пачатак, ёсць мэты і фініш на этапе рэгістрацыі. Па інфармацыі Севярынца, сёння прыкладна 500 чалавек гатовы ўвайсці ў ініцыятыўную групу Міколы Статкевіча, амаль палова з іх – гэта сябры АГП.

У мяне былі сустрэчы рэгіянальным актывам у Магілёве і Гомелі – нашыя людзі гатовыя ўвайсці ў склад групы Статкевіча, а праблема палітычных вязняў абавязкова стане спадарожнікам усёй нашай кампаніі. Гэтую праблему мы хочам максімальна агучыць,  давесці да людзей, хаця і разумеем, што для большасці палітвязні не з’яўляюцца прыярытэтам.

- То бок, вы не з тых людзей, пра якіх казаў Станіслаў Шушкевіч, вы не забыліся? Вы памятаеце пра палітвязняў?

- Ёсть структуры, якія не забыліся, але якія фактычна не далі ніводнага прадстаўніка ў  гэтую ініцыятыўную групу. А ёсць і тыя, хто нібыта і забыўся на праблему, але пры гэтым палова ініцыятыўнай групы складаецца з іхніх прадстаўнікоў. Ад АГП у ініцыятыўную групу Статкевіча ўвайшлі і Станіслаў Баданкевіч, і Юрый Хашчавацкі, і Дабравольскі, і я асабіста- агулам  20 – 25 вядомых у Беларусі асоб ужо паставілі свае подпісы.

- Група Статкевіча чыста “тэхнічная”? Вы сам вылучаецеся канджыдатам на прэзідэнта, атрымліваецца, што сябры вашай ініцыятыўнай групы будуць працаваць і на Статкевіча?

- Мы разглядаем групу Статкевіча як актуалізацыю  праблемы палітычных вязняў ў Беларусі.

- То бок, яна працаваць не будзе?

- Як толькі спісы ініцыятыўнай групы перададуць у Цэнтрвыбаркам, яе тут жа не зарэгіструюць.

- А на якіх падставах яе не зарэгіструюць?

- Бо ў краіне прымаюцца палітычныя рашэнні. Фармальна нідзе не сказана пра забарону рэгістраваць ініцыятыўныя групы. Але ў часе байкоту, які не быў забаронены, палова выступаў нашых кандыдатаў на выбарах у палату предстаўнікоў не пашлі ў эфір. Таму что яны ўтрымлівалі заклікі да байкоту, які не быў забаронены. Юрысты даюць сваё тлумачэнне, а ЦВК прымае сваё рашэнне. Для мяне яно відавочнае, але гэта не азначае, што праблему трэба здымаць з парадку дня.

Чаму нам патрэбна рэгістрацыя? Гэта азначае, што ты можаш ставіць у цэнтры Мінска , Гомеля, Магілёва пікеты. Вывешваць партрэты Статкевіча, Аліневіча і іншых палітвязняў, рэальна з працаваць людзь, раздаваць інфармацыйную прадукцыю.

Сёння ў турме Статкевіч, Аліневіч, Дзядок – заўтра там можа апынуцца любы чалавек.

- Вы ведаеце, чым могуць закончыцца “выбары” ў Беларусі. Вы гатовы пайсці за краты?

- Я адзін з тых, хто ведае, чым смярдзіць “амерыканка”.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.