A+ A A-


Брэст: забаронены ўсе пікеты за адстаўку прэзідэнта

Оцените материал
(5 голосов)

Улады баяцца акцый пратэсту і робяць усё, каб у грамадзян не было магчымасці публічна выказвацца аб праблемах, якія іх хвалююць.


Як нагадаў намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі і кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, актывісты і прыхільнікі партыі падалі 18 заявак на правядзенне пікетаў. 

Паводле словаў Вуека, галоўнай мэтай гэтых акцый было патрабаванне адстаўкі кіраўніка дзяржавы, вінаватага, на думку арганізатараў пікетаў, у валютна-фінансавым крызісе ў Беларусі. Падчас запланаваных мерапрыемстваў іх ініцыятары збіраліся таксама інфармаваць грамадскасць пра антыкарупцыйную платформу апазіцыйных сіл і папулярызаваць новы эканамічны курс, распрацаваны АГП. 

“Мы мелі намер ладзіць чатыры пікетыў гарадскім парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў”: абедзьве гэтыя тэрыторыі вызначаны Брэсцкім гарвыканкамам у якасці пляцовак для правядзення падобных мерапрыемстваў, - адзначыў Уладзімір Вуек. - Яшчэ дзесяць пікетаў былі запланаваны ў іншых месцах: у прыватнасці, каля буйных гандлёвых аб'ектаў горада”. 

Аднак ладзіць пікеты ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і на стадыёне “Лакаматыў” мясцовыя ўлады не дазволілі на той падставе, што арганізатары нібыта спазніліся з падачай сваіх заявак. Што тычыцца астатніх пікетаў, дык яны былі забаронены з прычыны правядзення ў нявызначаных для гэтага гарвыканкамам месцах. 

“Я лічу, што чыноўнікі проста шукалі фармальныя прычыны дзеля таго, каб прыняць адмоўнае рашэнне наконт пікетаў, бо ўлады баяцца акцый пратэсту і робяць усё, каб у грамадзян не было магчымасці публічна выказвацца аб праблемах, якія хвалююць жыхароў рэгіёну”, - мяркуе Уладзімір Вуек.


spring96.org

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.