A+ A A-


Баранавічы: папярэджанне Чарнавусу адмененае

Оцените материал
(10 голосов)

Выбаркам, які абвясціў майку з надпісам «Мільён новых рабочых месцаў» па-за законам, перагледзеў сваё рашэнне.

19 ліпеня спікер АГП Мікалай Чарнавус быў запрошаны за 35 хвілін да паседжання акруговай камісіі Баранавіцкай-Усходняй акругі №6. Прыйсці не змог – быў у ад’ездзе, паведамляе ПЦ «Вясна».

20 ліпеня ён двойчы хадзіў у акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай-Усходняй акругі №6. Першы раз яму не аддалі пісьмовае рашэнне, бо не было старшыні камісіі. У другі раз аддалі, але там было толькі напісана, што папярэджанне адменена без тлумачэння прычын.

На пытанне Міколы Чарнавуса, чаму адмянілі, сказалі, каб ён напісаў пісьмовую заяву на імя старшыні камісіі, тады будзе атрымана тлумачэнне.

12 ліпеня Мікола Чарнавус атрымаў папярэджанне за надпіс на майцы: «Мільён рабочых месцаў». Камісія не прыняла да ведама тлумачэнне Чарнавуса, што надпіс не з’яўляецца агітацыяй. Майкі не раздаваліся, і ў надпісу няма  агітацыі за канкрэтнага чалавека. Мікола Чарнавус абскардзіў папярэджанне ў ЦВК, адкуль скаргу перанакіравалі ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію.

З Брэсцкай абласной камісіі Мікалай Чарнавус адказу на сваю скаргу не дачакаўся.

21 ліпеня Мікола Чарнавус напісаў скаргу ў ЦВК і саму акруговую камісію на той факт, што яму адмовіліся паведаміць прычыну адмены папярэджання.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.