Берасцейскі актывіст АГП і адзін з лідэраў пратэсту супраць завода АКБ Аляксандр Кабанаў пракаментаваў адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты.
«Эх, не быць мне дэпутатам... Адмовілі ў рэгістрацыі. А я так спадзяваўся і верыў, так марыў... – іранічна зазначыў ён на сваёй старонцы ў Facebook – Ды мне без розніцы, уся вакханалія наперадзе. Рыхтуйцеся».