A+ A A-


Алена Кучынская: Флэшмоб падзейнічаў – дарогу адрамантавалі

Оцените материал
(12 голосов)

У Воршы дастукацца да чыноўнікаў з інфармацыяй аб дрэннай дарозе ўдалося толькі праз флэшмоб.

Звычайныя звароты не далі выніку, і тады мясцовыя актывісты сталі з плакатамі ля самай глыбокай і вялікай лужыны на праблемнай вуліцы Гомельскай. У выніку праз некалькі дзён дарогу прывялі ў парадак.

Пра гэта распавяла «Радыё Рацыі» адна з удзельніц флэшмобу, актывістка АГП Алена Кучынская:

- Вызначылі правесці флэшмоб. Намалявалі плакаты, прыдумалі, каб было цікава, напрыклад, «Вуліца Гомельская непраходная», або «Хто хоча прыняць гразевыя ванны на ўсякім тыпе транспарту, або пешшу, то запрашаем на вуліцу Гомельскую». І стаялі ля самай вялікай лужыны, трымалі плакаты. Гэта падзейнічала, да нас прыслухаліся. Неўзабаве там залаталі тыя выбоіны, і цяпер там добра ісці.

Актывісты адзначаюць, што збор подпісаў жыхароў вуліцы Гомельскай, а таксама сустрэчы з чыноўнікамі выканкама ў прыёмныя дні не мелі сэнсу. Калі ж актывісты правялі флэшмоб і апублікавалі фатаграфіі з яго на сайце АГП ды іншых, дарогу нарэшце адрамантавалі.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.