A+ A A-


Актывіста АГП аштрафавалі за «Дзяды»

Оцените материал
(1 Голосовать)

10 снежня суд Навабеліцкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым актывіста АГП Уладзіміра Шыцікава ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця на «Дзяды».

Нагадаем, 3 лістапада група актывістаў гомельскіх дэмакратычных сіл усклала вянок да крыжа на месцы расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Шэсце з бел-чырвона-белым сцягам адбылося на ўскраіне горада і доўжылася ўсяго каля дзвюх хвілін. За гэта суддзя Таццяна Шаўчэнка аштрафавала Шыцікава на 20 базавых велічынь.

Безумоўна, актывіст не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць - бо лічыць, што правы на мірныя сходы і свабоду выказвання меркаванняў яўна парушаны.

Асаблівасць справы Уладзіміра Шыцікава ў тым, што ён нават не ведаў, што ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол. Яго не выклікалі ў міліцыю, а копію пратакола актывіст атрымаў па пошце.

Нагадаем, 13 лістапада суддзя Сяргей Новікаў вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці намесніка старшыні АГП Васіля Палякова - за тое ж самае шэсце на «Дзяды». Палітыка прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакаралі штрафам у памеры 4,55 мільёна рублёў, 35 базавых велічынь.

spring96.org

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.