Паводле інфармацыі на 13 снежня, 21 спікер АГП падаў заяву на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп на мясцовых выбарах, зарэгістравана – 17.
4 у Віцебскай вобласці, 4 у Гомельскай, 4 у Гарадзенскай, 3 у Магілёўскай і па 1 ў Берасцейскай і Менску.
Шэраг з ініцыятыўных груп ужо пачаў збор подпісаў за свайго вылучэнца.
Падача заявак на рэгістрацыю працягнецца да 14 снежня ўключна.
Мясцовыя выбары адбудуцца 18 лютага 2018 г.