A+ A A-


АГП запрашае на Дзень Волі

Оцените материал
(9 голосов)

20 сакавіка актывісты АГП правялі інфармацыйную акцыю.

Яны раздалі жыхарам Савецкага раёна Менску каля паўтары тысячы ўлётак з запрашэннем на Дзень Волі, а таксама расповедам аб ініцыятывах партыі: новым эканамічным курсе, стварэнні новых працоўных месцаў, барацьбе з карупцыяй.

«Жыхары практычна ўсіх дамоў паставіліся да нашага з'яўлення вельмі добразычліва, - распавяла сайту ucpb.org спікер АГП Вольга Маёрава. - Даведаўшыся, што мы прынеслі выданне апазіцыйнай палітычнай партыі, нас адразу пускалі ў пад'ездах. Людзі гатовыя чуць само словазлучэнне «палітычная партыя», яны зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі, і гэта адчувалася. Нават тыя, хто казаў пра падтрымку Лукашэнкі, абмяркоўвалі з намі праблемы без агрэсіі і былі гатовыя выслухаць нашыя аргументы».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.