A+ A A-


Міхаіл Чыгір: Праблемы ў сельскай гаспадарцы будуць толькі нарастаць

Оцените материал
(9 голосов)
Міхаіл Чыгір Міхаіл Чыгір

 Днямі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання распавёў, што Лукашэнка распарадзіўся знайсці і пакараць вінаватых у несвоечасовай ўборцы лёну ў Гомельскай вобласці.


Ці павышаюць рэпрэсіі ў дачыненні да кіраўнікоў гаспадарак эканамічныя паказчыкі?

«Ніякім чынам, – упэўнены былы прэм’ер-міністр Беларусі, сябра Экспертнага савета АГП Міхаіл Чыгір. – Гэта не тое, што патрэбна для вырашэння праблемы».

Свой пункт погляду на стан і перспектывы сельскай гаспадаркі ён выказаў у каментары Радыё Рацыя:

 Ніхто не апраўдвае тых, хто своечасова не ўбраў лён, але, наколькі вядома, і надвор’е гэтаму не асабліва спрыяла. Іншая справа, што праблема ж не ў гэтым. На зямлі павінен быць гаспадар-прыватнік, якія будзе клапаціцца і пра сваю бульбу, і пра лён. Я яшчэ ў тыя часы, калі быў прэм’ерам, прапаноўваў пачаць прыватызацыю зямлі. І скажу, што з кожным годам будзе ўсё складаней, бо сельскае насельніцтва катастрафічна скарачаецца. Усе ведаюць, што заробкі ў вёсках зусім невялікія, а таму ўсе раз’язджаюцца па гарадах. Таму праблемы ў сельскай гаспадарцы будуць толькі нарастаць.

– Прыватнік змог бы выратаваць сітуацыю?

 Безумоўна, бо ён лічыць кожную капейку. Калі з уборкай была крытычная сітуацыя, то ён бы і заробкі падняў работнікам, і знайшоў бы працоўную сілу. А кіраўнік гаспадаркі дзе возьме на гэта грошы? Многія самі без штаноў ходзяць. Ды і павялічыць заробкі асабліва нельга – затым за гэта спытаюць.

– А ці ўплываюць рэпрэсіі ў дачыненні да кіраўнікоў гаспадарак на эканамічныя паказчыкі?

 Ніякім чынам. Увогуле, гэта не тое, што патрэбна для вырашэння праблемы. Па вялікаму рахунку, гэтымі пытаннямі не павінен займацца прзідэнт. Але ў краіне створана такая сістэма, што ён якраз гэтым і займаецца.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.