A+ A A-


Казахстанская нафта не ўратуе луканоміку

Оцените материал
(15 голосов)
Леў Марголін Леў Марголін

Заява аб пастаўках казахстанскай нафты ў Беларусь, хутчэй, спосаб ціску на Расію для атрымання прэферэнцый, чым рэнтабельны праект, лічыць эканаміст Леў Марголін.


25 кастрычніка міністр энергетыкі Казахстана Канат Базумбаеў паведаміў, што Казахстан і Беларусь ўзгаднілі пагадненне аб пастаўках нафты. Пры гэтым Казахстан пагадзіўся дазволіць беларускім партнёрам наўпрост дамаўляцца з нафтаздабыўнымі кампаніямі.

Па словах міністра, пагадненне будзе падпісанае пазней, хаця ўжо сёння можна лічыць яго  на сто адсоткаў узгодненым.

«У пагадненні не будзе аб'ёмаў, будуць правілы, умовы, як гэта будзе рабіцца», – сказаў Базумбаеў. І адзначыў, што беларускі бок пагадзіўся не займацца рээкспартам казахстанскай нафты і нафтапрадуктаў.

– Даць гэтай падзеі рэальную ацэнку складана, паколькі незразумела, па якім маршруце і якім спосабам будуць ажыццяўляцца пастаўкі, – разважае ў інтэрв’ю сайту ucpb.org эканаміст Леў Марголін. – Справа ў тым, што Расія адмаўляецца прадстаўляць для гэтай мэты магутнасці свайго трубаправоднага транспарту. А калі гаворка ідзе пра пастаўкі цыстэрнамі па чыгунцы, то цяжка ўявіць, што такія пастаўкі будуць рэнтабельныя.

– Звяртае на сябе ўвагу і згаданая ў пагадненні забарона на рээкспарт казахстанскай нафты і нафтапрадуктаў...

– Справа ў тым, што рээкспарт – гэта як раз тое, на чым зарабляў беларускі бок. Так што трэба чакаць дадатковай інфармацыі. Не выключана, што, як і ў выпадку з Азербайджанам ды Венесуэлай, гэтае пагадненне павінна проста ўздзейнічаць нейкім чынам на Расію. Вобразна кажучы, напалохаць яе. Бо ніякіх ільгот па цане Казахстан не дасць. Гэта адназначна.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.