Мікалай Уласевіч і Іван Крук на Астравеччыне людзі вядомыя, пазнавальныя. Адны з тых нешматлікіх, каму па сілах кінуць выклік сістэме.
У кожнага за плячыма доўгі спіс затрыманняў, арыштаў, ператрусаў, даглядаў, судовых працэсаў. І ў гэтую мясцовую выбарчую кампанію яны аддаюць перавагу ісці ў народ, а не ляжаць на тапчане. Ісці са сваім парадкам дня.
Як вырашае жыллёвае пытанне галоўны «вертыкальшчык» раёна? Як мясцовы пракурор «змагаецца» з карупцыяй? Чаму Кабякоў схаваўся ад астравецкіх актывістаў? Колькі можна зарабіць на нацбудоўлі краіны – АЭС?
Мікалай Уласевіч і Іван Крук на АГП-ТБ, у перадачы «Размова на траіх. Рэгіёны».
Глядзім ўжо цяпер.
Аператар, відэамантаж: Генадзь Верацінскі