Лепшы спосаб штосці змяніць – перастаць гаварыць і пачаць дзейнічаць
Адзін вядомы ўсім дзеяч назваў усіх апазіцыўных кандыдатаў у дэпутаты лайдакамі, за іх удзел у «выбарах», бо гэтым яны (чытай мы) дапамагаюць легалізацыі правячага рэжыму.
Дарэчы, я заўсёды вельмі добра адносіўся да С.С. і буду гэтак жа яго паважаць і надалей. Калісьці, здаецца, у Варшаве, нават пазнаёміліся. Ну, што ж, давайце паглядзім толькі на аднаго так званага лайдака з Салігорску, на Аляксандра Малочку. Чаму маю права пісаць я? Ну, па-першае, я яго бацька, Віктар Малочка, а па-другое, я яго давераная асоба.
Сказаць, што я не згодзен з С.С., гэта нічога не сказаць. Рэжым даўно легалізаваны, як для пэўнай часткі насельніцтва Беларусі, так і для пэўнай часткі міравога грамадства. Ён ужо даўно робіць у краіне што хоча і з кім хоча!
Як жа мы можам яму яшчэ дапамагчы і за што мы гэта робім? Вось спіс кандыдатаў у т.з. ПП НС Рэспублікі Беларусь па Салігорскай выбарчай акрузе № 68:
1. Па Аляксандру Малочка ўсё зразумела – ЛАЙДАК, які прадаўся за ўзнагароду рэжыму ( гэта на думку С.С і ананімных каментатараў) ). А мо Вы думаеце, што гэта мы “партнёры” наступнага кандыдата? Не буду Вас у чымсьці пераконваць…. Проста набярыце ў паіскавіку прозвішча МОЛОЧКО (па расейску) альбо МАЛОЧКА… Паглядзіце сайт АГП, сайт ХАРТЫІ…
2. Па Андрэю Рыбаку, таксама ўсё зразумела! Гэта чалавек ад улады і, калі не будзе нейкіх фарс-мажораў, то ён і будзе дэпутатам!
3. Міхаіл Сцепурка. Таксама ўсё зразумела. Гайдукевіч сказаў схадзіць тэхнічных кандыдатам і ён ідзе. Думаю, што ён пойдзе да канца, хоць нічога рабіць не будзе і думаю, што яго партрэты мы пабачым толькі на калектыўных плякатах, што расклеяць улады.
4. Алег Шчэрбаў - таксама тэхнічная асоба, але ад улад і ушоў ён у кандыдаты, бо улада у любым выпадку павінна была падстрахаваць Рыбака, бо пры адным жа кандыдаце выбараў не бывае.
Кажаце, што б здарылася, каб не было Аляксандра Малочкі? Мо б не было выбараў? Дык вось жа яшчэ ж два “кандыдаты”!!! Мо б жыхары Салігорску не пайшлі б на выбары, а пойдуць туды выключна з-за Аляксандра? А мо яны, жыхары, збяруцца і пойдуць назіральнікамі, каб потым зафіксаваць парушэнні……А мо Вы пойдзеце у назіральнікі, каб потым расказаць усяму свету аб парушэннях? Ды не, шаноўныя! У любым выпадку адны на выбары пойдуць самі (па розных прычынах) , а працаўнікоў Белкалію, у большасьці (таксама па розных прычынах), туды “загоняць”. А у назіральнікі пойдуць адзінкі….
“Загоняць” іх і у іх будзе шанец аддаць голас за Аляксандра, якога яны ведаюць, як працаўніка Белкалію, як сябра НПГ, як чалавека, які многа піша пра карупцыю , няправільную прававую сістэму у Салігорску…і калі , нават камісія палічыць усё на карысць Рыбака, то потым, у размовах паміж сабой, яны для сябе зробяць вывады!!! Вы што ж думаеце, што усё насельніцтва верыць, што выбары не свабодныя! А яшчэ, аб тым, як усё было на самой справе, будуць потым расказваць адзін аднаму і сябры камісій…
Дык як мы дапамагаем рэжыму? Па Салігорскай раённай акрузе № 69, ад АГП павінен быў вылучацца і я і партыя выдала, на з’ездзе ,усе дакументы для рэгістрацыі кандыдатам, але потым , пагаварыўшы з Аляксандрам, вырашылі, што буду лепей дапамагаць яму, бо ні расурсаў, ні здароўя, ні магчымасцяў не хопіць. І што? Што здарылася на акрузе № 69? Ды нічога. Улады зарагістравалі двух сваіх кандыдатак і лічыце, спадарыня Мурына ужо дэпутат! Ціха і без пылу.
Ідзем далей. Аб сябрах камісій! На прайшоўшых прэзыдэнцкіх выбарах я быў назіральнікам на участку № 24 у Салігорску. Старшынёй камісіі быў, нехта А.С.Гарбачоў (ён жа і кіраўнік 1РУ), а усе да аднаго сябры камісіі, яго ПАДНАЧАЛЕНЫЯ. Глядзіце! (Усе ж тыя самыя, што былі у камісіі і на прэзідэнцкіх выбарах).
(Спіс у камісію і на стэндах будзе, канешне, вісець без пасадаў сяброў камісій, бо гэта дапрацавана і устаноўлена намі з Аляксандрам)
Як яны будуць лічыць пры сваім дырэктары? Вось як!! Як я казаў, на прайшоўшых выбарах, калі я лічыў колькасьць прыйшоўшых (у тым ліку і на датэрміновых галасаванні) дзяўчаты з каміссіі мне казалі, што ніякіх прыпісак не бывае, бо яны заўсёды лічаць галасы і калі у канцы асноўнага дня галасавання, лічба у мяне і у Старшыні камісіі і у выніковым пратаколе, не сышлася на 400 чалавек, то я запытаў у старшыні, ці магу я сказаць колькі слоў сябрам камісіі і іншым назіральнікам? Ведаеце, ён мне дазволіў і я сказаў сябрам камісіі, што праўда , што яны лічаць білютэні, але кажная па асобку, а суміруе усе толькі старшыня і намеснік! І сапраўдную лічбу ведаюць толькі яны. І мне здаецца, што да іх дайшло, што іх увесь час абманвалі і трымала “за мэблю”. І зараз жа з імі паступяць гэтак жа!!! Але у гэты раз яны будуць ведаць, што іх выкарыстоўваюць!!! У канцы вечара , калі ужо было абъяўлена аб рэзультатах , адна з «незалежных» назіральніц, а іх было ад выканкаму чалавек 12, я зразумеў, што яна «назірала» упершыню і таксама лічыла выбарцаў і у яе таксама не сышлося, амаль як у мяне! Яна разгубілася, потым перапужалася,бо да гэтага ж верыла у “свабодныя і справядлівыя выбары”, а потым проста збегла з залу, сказаўшы: “Каб я яшчэ раз….” Я потым пісаў скаргу у Салігорскую пракуратуру, але пракурор спадар Аўдзей не знайшоў нічога лепшага, як перанакіраваць скаргу у акруговую камісію!..
Што ж хочам мы! Хочам каб над Салігорскам хоць ненадоўга на пікентах лунаў Бел-Чырвона -Белы сцяг і сцяг АГП! Хочам даць грамадзянам альтэрнатыву. Хочам сказаць: ”Вы ж людзі, хопіць ляжаць на канапах і быць героямі у маментарах, быўшы ананімнымі! Падыходце да нас і далучайцеся! Аформіцеся назіральнікам”. Адзін вядомы дзеяч неяк сказаў: “Лепшы спосаб штосці змяніць – перастаць гаварыць і пачаць дзейнічаць”.
Хочам давесці да людзй праграмму МІЛЬЁН НОВЫХ ПРАЦОЎНЫХ МЕСЦАЎ». Хочам выступіць па тэлебачанні (СТВ), з той праўдай у якую мы верым. Хочам на пікетах раздаць людзям улёткі з тым, што мы можам ім прапанаваць на перспектыву. Вы што ж думаеце, што усе чытаюць і глядзяць інтэрнет?
А зараз аб тым, за што мы прадаліся? Вы думаеце, што улада нас купіла? Дык вось, Аляксандр працуе якраз на 1РУ, адкуль і уся камісію, якую Вы бачылі вышэй і адкуль дырэктар, спадар Гарбачоў! Думаеце яму гэта забудуць? Ці выпішуць прэмію? Зараз у яго зарплата даляраў з 500 – колькі павінны яму даць, каб яго купіць? І улічыце, хто яму павінен заплаціць, бо у яго КАНТРАКТ у БЕЛКАЛІІ!!! І навошта уладам яго «купляць», калі ж ёсьць бесплатныя два тэхнічныя кандыдаты?
Хто і як дапамагае ражыму? Мо гэта АГП дапамагала ражыму на выбарах у «палатку» у 2012 годзе, калі партыя выступала за БАЙКОТ, а мой выступ, як і яшчэ некалькіх аднапартыйцаў нават не выпусцілі у эфір (хоць мы і запісаліся) на СТВ, а пасля выбараў быў прыняты закон аб забароне БАЙКОТУ. А мо гэта сваім выступам ражыму дапамог, некалькі дзён назад, сябра нашай партыі і вядомы кінарэжысер Юры Іосіфавіч Хашчавацкі – выступ якога таксама заблакавалі.
Пра плошчу ў каментарах: Добра заклікаць, будучы ананімам! Я памятаю каментары, калі на плошчу збіраліся ІПЭШНІКІ! Адзін быў , прыкладна такі» Гэта будзе нават не МАЙДАН, а МАЙДАНІШЧА. І што? Каб не сябры і кіраўнікі палітычных апазіцыйных партый….Дарэчы, і судзілі потым у асноўным іх!
Навошта яму і мне гэта трэба? Адкажу словамі аднаго з удзельнікаў паўстання 1863 года, РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА: « НЕ ВЕДАЮ ЦІ ЁСЬЦЬ СЭНС, АЛЕ ЁСЬЦЬ НЕАБХОДНАСЬЦЬ!» Яны таксама ведалі што у іх няма шанцаў, але паўсталі, каб захаваць сваю ГОДНАСЬЦЬ.
ДЫК ЧАМУ Ж МЫ ЛАЙДАКІ?
З павагай да ўсіх
Старшыня Менскай абласной арганізацыі АГП В.У. Малочка, бацька Аляксандра Віктаравіча Малочка –
добрага беларускамоўнага хлопца, сябра АГП, сябра НПГ, сябра ТБМ,
аўто якога заўсёды ездзіць пад БЧБ сцяжком і «ПАГОНЯЙ», кандыдата ў ПП НС Рэспублікі Беларусь.