A+ A A-


Беларусь – адзіная краіна, дзе афіцыйна адзначаецца гадавіна «рэвалюцыі» 1917 года

Оцените материал
(9 голосов)
Уладзімір Шанцаў Уладзімір Шанцаў

Беларусь – адзіная краіна, дзе афіцыйна адзначаецца гадавіна «рэвалюцыі» 1917 года.


У сувязі з гэтым  адзначыўся і А. Лукашэнка. Ён павіншаваў суайчыннікаў са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі, падкрэсліўшы, што «сфармаваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы ляглі ў аснову патэнцыялу сучаснай беларускай дзяржавы».

Усяму свету вядомы прынцыпы камунізму. Гэта – шматмільённыя ахвяры і пакуты, рэпрэсіі і  ідэалогія, якая несумяшчальная з агульначалавечымі каштоўнасцямі.

А перадачы БТ між тым стракацелі савецкай сімволікай. Чырвонымі сцягамі, сярпом і молатам краіны, якая даўно не існуе. То бок, не дазволенымі цяперашняй краінай сімваламі.

Усё змяшалася на дзяржаўным тэлебачанні. Сумясцілі нават Ільіча, які ўзначаліў кастрычніцкі пераварот, і Мікалая Другога, які асабіста выбіраў імя для крэйсера «Аўрора», які абвясціў аб пачатку

«вялікай падзеі».

А прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Магілёве  напярэдадні 4 лістапада прынялі ўдзел у жалобнай акцыі на мемарыяле ахвярам сталінскіх рэпрэсій.



 

Фота і відэа Алеся Сабалеўскага

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.