A+ A A-


ЕС і Беларусь

Оцените материал
(8 голосов)
Анатоль Лябедзька Анатоль Лябедзька

Парламенцкая асамблея «Еўранэст» у Тбілісі. Некалькі актуальных дыскусій датычна Беларусі. Некалькі думак услых.


1. Расчараванне ад парламенцкай выбарчай кампаніі. Асабліва ў стане фракцыі «еўрапрагматыкаў», якія чакалі лепшай статыстыкі, і, найперш за ўсе, працягу стратэгіі прызначэння дэпутатамі Палаты людзей з партбілетам апазіцыйнай партыі. Ёсць верагоднасць, што будзе распачатая дыскусія аб неабходнасці ўвядзення кропкавых санкцый у адносінах да тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у фальсіфікацыях.

2. У Брусэля адсутнічае адзінае, узгодненае пасланне афіцыйнаму Мінску. Гэта стварае для Чырвонага дому даволі камфортную прастору для палітычнага манеўру. Еўрачыноўнікі робяць акцэнт на ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне. Пытанне, якое ніяк не ўплывае на перамены ў Беларусі.

3. Дэмакратычныя арганізацыі Беларусі вызначыліся з прыярытэтам №1 – незалежнасць краіны і сумленныя выбары па стандартах АБСЕ. Гэта гучыць практычна як адзін голас, які нельга не чуць.

4. Падвышаная цікавасць да планаў інтэграцыі Пуціна і Лукашэнкі. Чым бліжэй геаграфічна краіна да Беларусі, тым вышэй заангажаванасць у беларускую павестку дня. Гэта падказка з кім патрэбна адбудоўваць стасункі ў першую чаргу.

5 ЕП будзе трымаць Палату прадстаўнікоў у рэзервацыі дэпутатаў-чыноўнікаў, якіх не выбіралі выбарцы. 10 крэслаў для Беларусі ў ПА «Еўранэст» застануцца пустымі. Напачатку 2020 будзе агучаны фармат узаемадзеяння Еўрапарламента з беларускімі ўладамі.

6. Беларускія ўлады застаюцца галоўным спажыўцом грантавай дапамогі для Беларусі.

 

 

Другие материалы в этой категории: « Кому и почем будут продавать Румаса и Ко

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.